Твая Гісторыя
Артэфакты, знаходкі, традыцыя, гумар. Без Зянона і "календара слаўных датаў". Вэлкам!
Нашы маршруты:
Аглядная экскурсія па цэнтры Беластока
Базавы маршрут пра самае галоўнае і агульнае з гісторыі горада – ад першых узгадак і ўладароў да амаль сучаснасці.

Маршрут:
  • палац Браніцкіх і сад
  • Базіліка і касцёл НПМ
  • Рынкавая плошча
  • Ратуша
  • Царква святога Мікалая
  • Помнік Героям Беласточчыны

Працягласць: 1-1:30

Тэматычная экскурсія
Беласток у перыяд з 1921 па 1939 - чым жыў горад, як выглядаў, як змяняўся?..

Маршрут:
  • Касцёл святога Роха
  • Царква святога Мікалая
  • вуліца Ліповая
  • Ратуша і рынкавая плошча
  • Касцёл Унебаўзяцця НПМ
  • Палац Браніцкіх
  • Брама з грыфонам
  • Драматычны тэатр

Працягласць: 1.20-1.45

Тэматычная экскурсія
Сёння ў Беластоку пражывае шмат беларусаў, а як было раней? Якія месцы ў горадзе звязаны з беларускай гісторыяй і беларусамі?

Маршрут:
  • распрацоўваецца

Працягласць: удакладняем (:

Калі: сачыце за абвесткамі


Аглядная тэматычная экскурсія
Беласток у перыяд з 1921 па 1939 - чым жыў горад, як выглядаў, як змяняўся?..


Маршрут:
  • Кіркут
  • Помнік спаленай Сінагозе
  • Рынкавая плошча
  • Стваральнік эсперанта
  • Табліца Мальмеда
  • Сквер Заменгофа

Працягласць: 1-1:30

Калі: сачыце за абвесткамі
Знаёмства з вуліцай Варшаўскай!

Найстарэйшая частка горада, дзе жылі рамеснікі і служкі з палаца Браніцкіх. Ад першаснай забудовы XVIII ст. не захавалася ніводнага будынку, аднак вуліца надзвычай цікавая і прыгожая (праўда!).

Што паглядзім:

  • Палац Трылінгаў
  • Палац Цытронаў
  • Касцёл Святога Войцеха
  • Жылы дом і крама канца ХІХ ст
  • Фабрыка тытуню Яноўскага
  • і ўсялякае рознае іншае :)
Працягласць - 1 - 1.30
Тэматычная экскурсія
Уладары Беластока: ад Якуба Рачкі да Ізабэлы Браніцкай
👀 Кім былі тыя, каму належаў Беласток? Чым яны праславіліся, чым запомніліся ў гісторыі і.. якія сляды па сабе пакінулі?

👉 Пра што раскажам?

- Якім бокам да Беластока князь Гедымін?
- Рачкі, Весялоўскія – хто яны?
- Праз каго Беласток звязаны з Тыкоцінам і Гродна?
- Які Браніцкі меў шансы стаць каралём Рэчы Паспалітай?
- Якой была Ізабэла Браніцкая?
- Ну і безумоўна прыгадаем цікавосткі пра тыя месцы і аб’екты, дзе будзем ісці :)
Запрашаем на даўгачаканы маршрут па беластоцкім раёне БАЯРЫ!
Што паглядзім:
  • Помнікі архітэктуры мадэрнізму (гарадская лазня, будынак духоўнай семінарыі)
  • Месцы, звязаныя з кс. Міхалам Сапоцькам
  • Найстарэйшы дом з канца ХІХ стагоддзя
  • Традыцыйны расклад вуліц з захаванай (хоць і часткова) драўлянай забудовай
  • Адрас, дзе спыняўся Юзаф Пілсудскі
  • Месцы, цэнтры таемнага навучання ў часы нямецкай акупацыі
і многае-многае іншае.
Хто тут жыў, як жылі, якія здараліся гісторыі – пра ўсё гэта і паразмаўляем.

Працягласць - 1 гадзіна.
Тэматычная экскурсія па цэнтру Беластока
Беласток і WidziMisie
У 2021 годзе ў Беластоку з'явілася 9 фігурак мядзведзікаў. Але не проста мядзведзікаў, а з імёнамі і гісторыямі! Напрыклад, ля Палаца Браніцкіх нас сустрэнуць пан Гетман і Гетманова, на алеі Блюза - Блюзмэн, а каля тэатральнай акадэміі - Актор. Кожная з фігурак унікальная і цікавая.

Што ў маршруце:
  • Палац Браніцкіх
  • Алея Блюзу
  • Палітэхніка Беластоцкая
  • Царква святога Мікалая
  • Сквер Заменгофа
  • Дом, дзе жыў Заменгоф
  • Вуліца Сенкевіча
Падпісацца  на навіны і абвесткі
Калі вы хочаце атрымліваць абвесткі і апавяшчэнні пра будучыя экскурсіі – пакіньце свае кантактныя дадзеныя. Спаміць не будзем, а пра цікавосткі даведаецеся самымі першымі :)
Як вы хочаце атрымліваць абвесткі? (Імэйл ці кантакт у сацыяльных сетках)
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТЭЛЕФОН: +48 731749967
Почта: beer.historybel@gmail.com

NIP: 5423458306
Białystok
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website